viasna on patreon

Інтэрнацыянальную сямью разлучаюць

2009 2009-09-10T14:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stopp.jpg

Азербайджанскі грамадзянін Зія Мамедаў па рашэнню начальніка РАУС Берасцейскага раёна з красавіка 2009 года знаходзіцца ў ІЧУ Ленінскага РАУС Берасця. Увесь гэты час яго беларуская сям’я змагаецца за адмену дэпартацыі, пастанову па якой вынес начальнік РАУС Берасцейскага раёна. 

Але скарга ў дэпартамент па грамадзянству і міграцыі не прынесла станоўчага рашэння. Па словах юрыста-праваабаронцы Уладзіміра Малея, адмоўлена законна, тым не менш трэба кіравацца міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, які падпісала РБ  з улікам таго, што гэты чалавек пражыў у Беларусі 14 гадоў, не парушаючы законы. Не мае ніякай віны і на радзіме. У Берасці пабраўся шлюбам з беларускай, нарадзілася трое дзяцей.

Па рашэнню начальніка РАУС Берасцейскага раёна, пасля дэпартацыі Мамедаў 2 гады не мае права на ўезд у Беларусь.

Дэпартамент параіў Мамедаву звярнуцца ў суд Першамайскага раёна Менска. Гэтай прапановай Мамедаў, па словах праваабаронцы Малея, скарыстаецца. Калі не атрымае станоўчага рашэння ў беларускіх судах, звернецца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Нагадаем, што ў 2002 годзе, калі пашпарт савецкага ўзору страціў законную сілу на тэрыторыі рэспублікі, Мамедаву было адмоўлена ў афіцыйным прабыванні ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства