viasna on patreon

У Берасьці судзяць за літару “Ў”

2009 2009-08-18T11:28:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/1-webbig.jpg
Акцыя ў Берасці. Фота http:

Акцыя ў Берасці. Фота http:

Сёньня ў судзе Ленінскага раёну Берасьця будуць судзіць актывіста “Маладога фронту” Міхаіла Ільіна. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк.

Са словаў суразмоўцы, учора вечарам у Берасьце былі затрыманыя Міхаіл Ільін і каардынатар руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк. Юнакоў затрымалі непадалёку ад нядаўна ўсталяванага помніка ў гонар 1000-годзьдзя Берасьця. Гэты помнік на перакрыжаваньні вуліцаў Савецкая і імя Гогаля выклікае шмат спрэчак у грамадзкасьці. Акрамя таго, у беларускамоўным тэксьце шмат памылак і адсутнічае беларуская літара “Ў”.

"Міхась Ільін і іншыя ўдзельнікі флэш-мобу паставілі да помніка ліст кардону, на якім была намаляваная літара “Ў” у чорнай рамцы з жалобнай стужкай. Таксама ўдзельнікі акцыі усклалі вянок да помніка і запалілі сьвечкі", – удакладніў Раман Кісьляк. Ільлін правёў ноч у пастарунку Ленінскага раёну, яго абвінавачваюць у дробным хуліганстве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства