viasna on patreon

Адкрытае паседжанне каардынацыйнай мемарыяльнай рады

2009 2009-08-12T17:13:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/basin.jpg

13-га жніўня пройдзе адкрытае паседжанне каардынацыйнай мемарыяльнай рады ініцыятываў, што займаюцца даследаваннем злачынстваў камунізму і ўшанаваннем памяці рэпрэсаваных.

У праграме адкрытага паседжання: даклад сп. Якава Басіна “Апошні палітычны працэс Сталіна”, прысвечаны трагічнай даце 12 жніўня 1952 году, калі былі расстраляны прадстаўнікі Габрэйскага антыфашысцкага камітэта.

Таксама на паседжанні будзе абвешчана інфармацыя пра навукова-практычную канферэнцыю “70-годдзе падпісання пакта Молатава-Рыбентропа і яго гістарычныя наступствы” (мерапрыемства ў межах грамадскай антыталітарнай кампаніі, абвешчанай каардынацыйнай мемарыяльнай радай).

Адкрытае паседжанне пачнецца а 16-ай гадзіне на Управе БНФ па адрасе пр-т Машэрава, 8 (былая вул. Варвашэні)

Прэсавая служба Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыіі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства