viasna on patreon

Юрый Чавусаў: “Змены ў Беларусі не дасягнулі нават ўзроўню 2003 года, калі была ліквідаваная “Вясна”

2009 2009-08-12T18:44:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітолаг Юрый Чавусаў, каментуючы рашэнне Вярхоўнага суда пакінуць без задавальнення скаргу заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна”, перакананы ў тым, што “гэтае судовае рашэньне сведчыць пра адно: рэальныя змены ў Беларусі яшчэ не дасягнулі  той ступені, каб можна было зарэгістраваць “Нашу Вясну”.

Паколькі правабарончы цэнтр “Вясна” ліквідавалі ў 2003 годзе, можна казаць, што грамадска-палітычная сітуацыя яшчэ не палепшылася нават да ўзроўню 2003 года і застаецца па-ранейшаму ўціск на грамадскія арганізацыі, які быў і ў 2004, і ў 2005, і ў 2006 гадах. Шматлікія адмовы ў рэгістрацыі, якія мы назіраем цягам 2009 года, сведчаць пра тое, што і рэгістрацыя Руху “За свабоду” не была сведчаннем змены сітуацыі, а была толькі разавым, палітычна абумоўленым рашэннем.

Такім чынам, беларускі ўрад не зрабіў нічога істотнага  каб нешта змянілася. Застаецца толькі верыць у палітычную мудрасць дэпутатаў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, бо ні па воднай з прапаноў, якія былі зробленыя ПАРЭ, беларускаму боку пахвастацца няма чым. Нават папярэдні тэставы шасцімесячны перыяд, які быў абвешчаны Еўразвязам, меў некаторыя паказчыкі, выкананыя беларускім рэжымам. Зараз мы нават гэтага ня бачым. Беларусьусё меней і меней ідзе насустрач прапановам, якія робяць еўрапейцы. Тут пытанне толькі ў тым, наколькі Парламенцкая асамблея Рады Еўропы праявіць прынцыповасць.”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства