Міхася Ільіна адвезьлі ў пракуратуру
Кіраўніку Берасьцейскай філіі “Маладога фронту” Міхасю Ільіну пагражаюць крымінальнай справай за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
Міхася Ільіна раней папярэджвалі, што супраць яго будзе распачата крымінальная справа, калі ён ня спыніць удзел у моладзевай арганізацыі. Раней яго выклікалі ў пракуратуру для дачы паказаньняў.
Сёньня супрацоўнікі міліцыі затрымалі Міхася а 6-й раніцы як толькі ён выйшаў з дому. Яго спачатку адвезьлі ў міліцыю, дзе пратрымалі тры гадзіны, а потым - у пракуратуру. Сувязь зь Міхасём пакуль адсутнічае. Паплечнікі маладафронтаўца лічаць, што супраць яго можа быць распачата крымінальная справа паводле 193-га артыкулу. Менавіта гэты артыкул унесьлі ў крымінальны кодэкс падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2006 года.
За ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі адбывалі пакараньне за кратамі чацьвёра актывістаў арганізацыі “Партнэрства”, лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч. Яшчэ 9 актывістаў “Маладога фронту” былі пакараныя штрафамі.