viasna on patreon

Рашэнне па справе пра нерэгістрацыю “Нашай Вясны” Вярхоўны Суд агучыць заўтра

2009 2009-08-11T17:22:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/u_vs_100809.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота svaboda.org

фота svaboda.org

11 жніўня ў Вярхоўным Судзе адбыўся працяг слуханняў па скарзе праваабаронцаў на адмову Мінюста ў рэгістрацыі ГПА “Наша Вясна”. Сваё рашэнне суд агучыць 12 жніўня ў 14.30.

 

Сёння падчас судовага паседжання прысутныя заслухалі выступ прадстаўніка Генеральнай пракуратуры спн. Кастаковай.

 

У сваім выступе пракурор адзначыла, што, на яе думку, Мінюст “меў рацыю пры адмове ў рэгістрацыі ГПА”. Але з усіх падставаў, прадстаўленых заснавальнікам аб’яднання   рэгіструючым органам пры адмове, пракурор пагадзілася толькі з дзвюма.

 

Спн. Кастакова ва ўнісон Мінюсту адзначыла, што прадастаўлены для рэгістрацыі спіс заснавальнікаў аб’яднання “скажоны і ўтрымлівае недакладныя звесткі”. У якасці другой падставы пракурор назвала немагчымасць праверкі юрыдычнага адрасу ГПА.

 

Іншыя недахопы, названыя прадстаўніком Мінюста Аляксандрам Харытонам, пракурор Кастакова не назвала ў якасці падставаў для забароны на стварэнне легальнага  праваабарончага аб’яднання. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства