viasna on patreon

Улады ліквідуюць выдаўца газэты “Курьер из Борисова”

2005 2005-09-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калегія Гаспадарчага суду Менскай вобласьці не задаволіла касацыйную скаргу барысаўскага недзяржаўнага прадпрыемства “Прэс-сэрвіс”, паведаміла радыё Свабода. Нагадаем, што 24 жніўня гэты суд пастанавіў зьліквідаваць “Прэс-сэрвіс” які зьяўляецца заснавальнікам газэты “Курьера из Борисова”.

Як паведаміў на судовым паседжаньні старшыня калегіі Зьміцер Аляксандраў, “Прэс-сэрвіс” вырашыў аспрэчыць папярэдні вэрдыкт Менскага абласнога гаспадарчага суду. 24 жніўня судзьдзя Тамара Бенчук задаволіла пазоў Менскага аблвыканкаму, які зьвярнуўся з ініцыятывай зьліквідаваць заснавальніка незалежнай газэты “Курьер из Борисова”.

Кіраўнік “Прэс-сэрвісу” Анатоль Удавічэнка паведаміў судовай калегіі, што той вэрдыкт неабгрунтаваны. Прадпрыемства, паводле ягоных словаў, тры гады працавала без парушэньняў заканадаўства. У сваю чаргу, прадстаўнік юрыдычнага ўпраўленьня аблвыканкаму Андрэй Лагачоў пацьвердзіў ранейшую пазыцыю, што “Прэс-сэрвіс”, маўляў, тры гады таму парушыў парадак пры рэгістрацыі, а таму яна павінна быць скасаваная.

Калегія на чале са спадаром Аляксандравым падтрымала гэтую ініцыятыву і адхіліла скаргу барысаўскага прадпрыемства. Між тым, Анатоль Удавічэнка лічыць, што такое рашэньне мае палітычную афарбоўку.

Як паведаміла спадарыня Атчанашанка, рэдактар газеты, апошні нумар “Курьеру из Борисова” быў выдадзены ў нядзелю 25 верасьня. У гэтым нумары надрукавана і інтэрвію з намесьнікам старшыні Беларускай асацыяцыяй журналістаў Эдуардам Мельнікавым, які гэтак пракамэнтаваў рашэньне гаспадарчага суду: “"Курьер из Борисова" – гэта нармалёвая газэта, якая жыхарам Барысава і барысаўскай акругі давала аб'ектыўную інфармацыю, што робіцца ў рэгіёне, што робіцца на прадпрыемствах, што думаюць людзі, давала рэкляму. Што тут шкоднага? Але ўладам і гэта перашкаджае. Гэта ня першы выпадак. Таму што па ўсёй Беларусі за два апошнія гады больш як два дзесяткі газэт былі закрытыя”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства