viasna on patreon

Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу партыі БХД на Міністэрства юстыцыі

2009 2009-07-22T18:09:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viarhouny_sud_shylda.jpg

Выслухаўшы бакі і азнаёміўшыся з пісьмовымі доказамі суддзя Валерый Самалюк прынящ рашэньне, што скаргу БХД ня варта задавальняць ні па адным з пунктаў.

«БХД – партыя, якая існуе дэ-факта. Сваю дзейнасць яна працягне і пры адсутнасці дзяржаўнай рэгістрацыі», — адзначае адказны сакратар партыі Дзяніс Садоўскі.

— Сёняшні прысуд яскрава паказвае, што ўлады баяцца БХД як самастойную партыюі як найбольш дынамічную палітычную сілу, якая актыўна й плённа супрацоўнічае з цэрквамі, моладдзю і патрыётамі, — лічыць сустаршыня партыі Павал Севярынец. — Рэжым папросту баіцца альтэрнатывы. Але мы будзем працягваць дзейнічаць, працаваць. Паралельна будзем зноў паўтараць падачу дакумантаў на рэгістрацыю.

Віталь Рымашэўскі, сустаршыня БХД, які таксама з’яўялецца кандыдатам на пасаду прэзідэнта адзначыў, што «застаецца толькі спачуваць уладам, якія з такой лёгкасцю прымаюць неправавыя рашэнні, матывуючыся палітычнымі прычынамі. Гэта таксама паказвае, што ва ўладзе перевагаюць дэструктыўныя сілы».

— Далейшыя крокі БХД будуць вырашаныя на Нацыянальнай Радзе, якая адбудзецца накпрыканцы тыдня, — кажа Рымашэўскі. — Але ўжо ёсць планы па ініцыяванні крымінальнай справы па факце ўціску на сяброў партыі цягам працэсу рэгістрацыі.

Сустаршыня БХД Аляксей Шэін лічыць, што «прычыны адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі палітычныя, што лішні раз падцвярджаецца той кампаніяй уціску на заснавальнікаў БХД, што ініцыявалася Міністэрствам юстыцыі разам з ворганамі КДБ, МУС і мясцовымі выканкамамі».

— Мы верым, што прыдзе час, калі ўлада будзе прымаць рашэнні кіруючыся не страхам, а прынцыпамі свабоды і праўды, — спадзяецца палітык. — І мы, як партыя, зробім усё, што залежыць ад нас, каб гэты адбылося як мага хутчэй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства