viasna on patreon

Чым страшны “Бойкі Клецк”?

2009 2009-07-15T12:31:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/panamarou.jpg
Сяргей Панамароў

Сяргей Панамароў

Пракурор Менскай вобласці Архіпаў падтрымаў афіцыйнае папярэджанне пракурора Клецкага раёна Карабко ад 09.06.2009 года аб тым, што сябра Партыі БНФ, заснавальнік і рэдактар бюлетэня “Бойкі Клецк” Сяргей Панамароў, не можа выдаваць бюлетэнь без рэгістрацыі. У выніку непадпарадкавання Панамароў будзе падвергнуты штрафу.

 

Праўда, абласны пракурор паправіў свайго калегу толькі ў тым, што рэгістраваць трэба не сам бюлетэнь, а рэдакцыю. Ён спаслаўся на п.5.26 арт.1 Закона “Аб сродках масавай інфармацыі”. Па якім функцыю рэдакцыі можа выконваць толькі юрыдычная асоба.

 

Па словах юрыста-правабаронцы Рамана Кісляка, такое абмежаванне можа быць ужыта толькі для абароны адной з законных мэтаў, менавіта для аховы дзяржаўнай бяспекі, грамадскага парадка, здароўя, маральнасці грамадзян альбо правоў і свабод іншых, ці абмежаванне неабходна для такой абароны. Праўда, пракурор Менскай вобласці не патурбаваўся наконт тлумачэння.

 

Нагадаю, што бюлетэнь “Бойкі Клецк” – адзінае рэгіянальнае выданне, якое трапіла ў кнігу “Расія. Рэкорды – 2008”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства