Падаткавая супраць газэты «Борисовские новости».
9 чэрвеня ў Барысаве паўторна будзе слухацца адміністратыўная справа супраць выдаўца недзяржаўнай мясцовай газеты «Борисовские новости». На падставе пратакола падаткавай інспекцыі з прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Букас медиа-центр» патрабуюць сплаціць на карысць дзяржавы 48 мільёнаў рублёў (каля 18 000 долараў).
Выязное паседжанне Мінскага абласнога гаспадарчага суда пачнецца аб 11:00 у канферэнц-зале Барысаўскага раённага таварыства спажыўцоў (Барысаў, вул. Дзяржынскага, 94).
Падаткавая інспекцыя Барысаўскага раёна абвінавачвае ПУП «Букас медиа-центр» у «незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці». У пратаколе, складзеным у снежні 2008 г., паведамляецца, што ў лістападзе 2008 г. падчас праверкі на Барысаўскім рынку, дзе размешчаная гандлёвая кропка «Букас медиа-центр», зафіксаванае парушэнне — раздробны гандаль друкаванай прадукцыяй без указання ў ліцэнзіі месцазнаходжання «гандлёвага аб’екта».
Нагадаем:
У выніку першага разгляду справы 13 студзеня 2009 г. Мінскі абласны гаспадарчы суд прызнаў прадпрыемства «Букас медиа-центр» вінаватым, але касацыйная інстанцыя — Вышэйшы гаспадарчы суд — 23 лютага адмяніла гэтае рашэнне. Пазней камісія па нагляду Вышэйшага гаспадарчага суда, паводле скаргі падаткавай інспекцыі, адмяніла рашэнне касацыйнай інстанцыі і накіравала справу на новы разгляд.
Суд вызваліў выдаўца «Борисовских новостей» ад выплаты буйной сумы
З выдаўца недзяржаўнай газеты хочуць спагнаць больш з 18 тысяч долараў