Гарадзенскіх актывістаў АГП запалохвае КДБ?
https://spring96.org/be/news/26149
2008
2008-11-13T16:03:52+0200
2008-11-13T16:03:52+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведамілі гарадзенскія актывісты Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Віктар Падчыненкаў і Уладзімір Ларын сёньня, 13 лістапада, да іх тэлефанавалі невядомыя і “запрашалі” на сустрэчу ў мясцовае упраўленне КДБ. Сябры партыі АГП на гэта адказалі, што без адпаведна аформленай і прынесенай афіцыйнай позвы не зьбіраюцца хадзіць на такія “размовы”.
Нагадаем, што Віктар Падчыненкаў у апошняй выбарчай камапніі балатаваўся кандыдатам у дэпутаты палаты прадстаўнікоў па Гродзенскай сельскай акрузе, а Уладзімір Ларын быў старшынём ягонай ініцыятыўнай групы і даверанай асобай. Абодва неаднаразова за апошнія гады перасьледаваліся супрацоўнікамі міліцыі і іншых сілавых структур.