viasna on patreon

Сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі “затрымаў” вылет самалёта на 20 хвілінаў

2008 2008-10-02T10:33:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

30 верасьня сустаршыня аргкамітэту партыі БХД Віталь Рымашэўскі быў затрыманы у мінскім аэрапорце падчас спробы выляцець на міжнародную канферэнцыю ў Берлін.

Як паведаміў Рацыі сам Рымашэўскі, затрыманьне адбылося ужо пасля праверкі білетаў і здачы рэчаў у багаж.

- Ужо фактычна на ўвахозе ў самалёт да мяне падбеглі супрацоўнікі памежнай службы, зьнялі мяне з пасадкі і адвялі ў адмысловы пакой для асабістага дагляду і дагляду рэчаў.

Адразу пасля гэтага памежнікі загадалі Рымашэўскаму выключыць мабільны тэлефон. Віталя Рымашэўскага дадаткова праверылі, абшукалі і дазволілі сесьці на борт самалёта. Вылет самалёта затрымаўся на 20 хвілін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства