Гомель: Спіс па галасаванні на даму складаўся без заявак выбаршчыкаў
Назіральнік на ўчастку №8 па 35-й Гомельскай-Прамысловай акрузе Анатоль Паплаўны стаў сведкам таго, што спіс для галасавання па месцы знаходжання выбаршчыкаў быў складзены камісіяй загадзя.
У 11.00 я запытаўся ў старшыні камісіі, колькі выбаршчыкаў занесена ў спіс па галасаванні на даму. Мне адказалі, што больш за 200. Гэта пры тым, што датэрмінова прагаласавала на гэтым участку толькі 225 чалавек.
Паводле словаў назіральніка А. Паплаўнага, ён накіраваўся з сябрамі камісіі да выбаршчыкаў, якія нібыта пажадалі прагаласаваць на даму. Калі яны прыходзілі да “спісачных” асобаў, некаторыя з іх былі шчыра здзіўленыя з’яўленню групы са скрыняй для галасавання. А некаторыя ўвогуле пыталіся: “Што здарылася? Якія выбары?”
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”