Гародня: “Назіральнік” ужо даў справаздачу пра дэмакратычнасць падвядзення вынікаў галасавання
Назіральнік Максім Губарэвіч змог зрабіць копію ўнікальнага па сваёй сутнасці дакумента – “Акта правядзення галасавання”, які захоўваецца ў старшыні ўчастковай камісіі ўчастка для галасавання №19 Гродненскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №50 Турковіча А.В.
Назіральнік І.Г. Свістун дае справаздачу: “Прысутнічала пры пламбіраванні і апячатванні скрыняў для галасавання, назірала за выдачай бюлетэняў і актыўным ходзам галасавання.
У ходзе назірання за правядзеннем галасавання парушэнняў выяўлена не было. Выбары прайшлі ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь. Прысутнічала да завяршэння правядзення вынікаў галасавання”.
Пад “Актам” стаіць подпіс назіральніка.
Копія дакумента зроблена ў 14.50. Да завяршэння выбараў болей за 5 гадзінаў, а да падвядзення вынікаў -- і таго болей.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”