viasna on patreon

Тацяна Северынец здымаецца з выбараў

2008 2008-09-23T10:41:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гэта першая і пакуль што адзіная на Віцебшчыне прадстаўніца апазыцыі, якая прыняла рашэньне адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі.

Апазыцыйная кандыдатка падала ў акруговую выбарчую камісію заяву, што адмаўляецца ад удзелу ў выбарах, бо падчас гэтае кампаніі сыстэматычна парушаецца выбарчае заканадаўства.

У заяве Тацяна Севярынец згадала такія факты, як ціск на сябраў яе каманды, якую давялося перафармаваць, каб людзі ня страцілі працу. Згадала і цэнзуру з боку кіраўніцтва друкарні, якое зацягнула выданьне яе ўлётак, а таксама адмовы ў арганізацыі сустрэч на прадпрыемствах ды забарону на правядзеньне агітацыйных пікетаў.

Паводле апазыцыянэркі, рашэньне спыніць удзел у выбарах яна абдумвала з таго моманту, як былі сфармаваныя ўчастковыя камісіі – туды ня трапіў ніводзін прадстаўнік дэмакратычнай грамадзкасьці Віцебска. Таму, праводзячы агітацыйную кампанію, Тацяна Севярынец не хавала ад выбарцаў, што, мажліва, яна здыме сваю кандыдатуру, і адзіным кандыдатам па Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акрузе №17 застанецца старшыня гарсавету Генадзь Грыцкевіч.

Спадарыня Севярынец кажа, што гатовая вярнуць дзяржаўныя грошы, якія патраціла на вырабленьне агітацыйнай прадукцыі. Увогуле ж праведзеную агітацыйную кампанію яна лічыць дужа карыснай: яна сустрэлася са многімі людзьмі, якія падтрымалі яе, у тым ліку й выказалі гатоўнасьць далучыцца да беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства