Віцебск: Здзейснены напад на кандыдата Андрэя Левінава
https://spring96.org/be/news/24971
2008
2008-09-23T00:35:08+0300
2008-09-23T00:35:08+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/levinau.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
22 верасня каля 19.30 у пад'ездзе ўласнага дому быў здзейснены напад на кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Андрэя Левінава.
Андрэй выйшаў з кватэры і накіраваўся да смеццеправода. Каля ліфта стаяў невядомы мужчына, які нанёс кандыдату ўдар ззаду і, ужыўшы сілавы прыём на ўтрыманне, прыціснуў Андрэя тварам да сцяны. Сказаўшы пару "ласкавых" словаў, невядомы ўцёк уніз па лесвіцы.
У выніку нападу ў Андрэя Левінава засталася рана на правай скроневай вобласці галавы.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"