Гомель: Вайсковыя сілы ўзмацняюць цэнтр?
Незвычайная актыўнасць вайскоўцаў была заўважаная ў Гомелі 18 верасня. За 10 дзен да выбараў ў цэнтр горада пачала перасоўвацца ваенная тэхніка і самі вайскоўцы.
У 14 30 па вуліцы Барыкіна ў бок цэнтра горада ехаў бронетранспарцёр, за ім машына з вайскоўцамі – усе ў атачэнні міліцэйскага патруля. Апошні раз, калі спецыяльная тэхніка наўпрост ездзіла па вуліцах Гомеля, быў 9 траўня – на гадавіну Дня Перамогі.
Верагоднасць меркавання, што гомельскія ўзброеныя сілы ўзмацняюць цэнтр горада ў сувязі з выбарамі, падвышаецца, калі прагадаць дакумент УУС Брэсцкага аблвыканкама. Адзін з пунктаў гэтай паперы загадвае брэсцкім структурным падраздзяленням “прыняць прывентыўныя меры па папярэджанні магчымых правакацыйных дзеянняў, нейтралізацыі грамадзян, які выношваюць замыслы сарваць, дэзарганізаваць падрыхтоўку і правядзенне выбараў ці ажыццявіць акцыі па дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў, у тым ліку з боку нефармальных моладзевых груповак”.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"