viasna on patreon

Віцебск: На выбарчым участку - агітацыя за кандыдата ад улады

2008 2008-09-22T09:51:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-2009.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 верасня ў Віцебску працягнулася вылучэнне назіральнікаў ад груп выбаршчыкаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі і ўчасткі для галасавання. Пры гэтым назіральнікі сутыкнуліся з праблемамі.

Так, выбарчы ўчастак №52 Першамайскага раёна г. Віцебска быў на замку. Адчыніць яго ўдалося толькі пры дапамозе  тэлефоннага званка ў акруговую выбарчую камісію Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акругі №18. Акруговай камісіяй у тэрміновым парадку на ўчастак была накіраваная сакратар камісіі Любоў Арлова, якая пражывае ў суседнім з участкам доме. Замест выбачэнняў Любоў Іванаўна заявіла, што рэгістраваць заяву выбаршчыкаў аб вылучэнні назіральніка не будзе да прыбыцця старшыні камісіі. Акруговай камісіяй былі спыненыя супрацьпраўныя дзеянні сакратара камісіі і прынесеныя выбачэнні за яе паводзіны. Заява была зарэгістравана.

На акне  выбарчага ўчастку №52 побач з агульным плакатам кандыдатаў у дэпутаты па дадзенай акрузе размешчаны плакат і агітацыйная ўлётка кандыдата ад улады Віктара Аўчыннікава (фота).

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства