Барысаў: Выбаршчыкі не ідуць на сустрэчы з безальтэрнатыўным кандыдатам
Сустрэчы выбаршчыкаў з кандыдатам у дэпутаты па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63 Васілём Гурьянавым, генеральным дырэктарам Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Барысаўхлебпрам" неаднаразова пераносіліся, а то і зусім адмяняліся. Тыя, што ўсё ж адбыліся, цяжка назваць шматлюднымі.
У прыватнасці, на сустрэчу ў ваенным гарадку Печы ў гарнізоны Дом афіцэраў, зала якога мае больш двухсот месцаў, прыйшлі ўсяго дзесяць выбаршчыкаў. Прычым самога кандыдата суправаджалі яшчэ пяць чалавек, уключаючы генерала Бобрыкава - камандуючага 72 Аб'яднаным навучальным цэнтрам.
Такая сітуацыя, без сумнення, абумоўленая тым, што выбары ў гэтай акрузе пасля адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Сяргею Салашу, пройдуць на безальтэрнатыўнай аснове.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"