На віцебскіх выбарчых участках - агітацыя
https://spring96.org/be/news/24830
2008
2008-09-18T12:12:52+0300
2008-09-18T12:12:52+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Павел Левінаў 17 верасня наведаў выбарчыя ўчасткі №15, №16 і №17 Віцебскай-Горкаўскай акругі №17. На ўчастках ён выявіў апроч агульных плакатаў кандыдатаў у дэпутаты, якія балатуюцца па дадзенай выбарчай акрузе, плакаты кандыдата ад улады Генадзя Грыцкевіча - старшыні Віцебскага гарсавета.
Дзяжурыўшыя сябры камісій наадрэз адмовіліся прыбраць з выбарчага ўчастка плакаты праўладнага кандыдата.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"