viasna on patreon

Магілёў: Вынесена папярэджанне кандыдату Ігару Каваленку

2008 2008-09-18T11:23:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 верасня акруговая камісія Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акругі №84 вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты Ігару Каваленку. Нагодай для такога рашэння сталі недакладна пададзеныя аўтабіяграфічныя звесткі кандыдатам у дэпутаты.

“У сваіх аўтабіяграфічных дадзеных я пазнычыў, што ў 1997 годзе скончыў Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, а павінен быў напісаць, што я скончыў курсы пры Магілёўскім політэхнічным тэхнікуме”, - гаворыць Ігар Каваленка.

“Спачатку сябры выбарчай камісіі ўвогуле хацелі зняць маю кандыдатуру з выбараў і паставілі пытанне на галасаванне, - працягвае Ігар Каваленка, - У выніку галасавання з дзесяці чалавек шасцёра прагаласавали супраць такога рашэння. Пасля гэтага камісія вырашыла вынесці мне папярэджанне і ўнесці змены ў пададзеныя мной папярэдне аўтабіяграфічныя дадзеныя, якія вывешваюцца на выбарчых участках”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства