Бяроза: Кандыдат Губарэвіч спадзяецца сабраць на мітынг 500 выбаршчыкаў
Кандыдат ў дэпутаты па Бярозаўскай выбарчай акрузе №9, намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ Юрась Губарэвіч падаў заяву ў Бярозаўскі райвыканкам на правядзенне сустрэчы з выбаршчыкамі ў выглядзе мітынга. Мэта гэтай акцыі — давесці сваю перадвыбарчую праграму. Мітынг плануецца правесці 25 верасня з 17.30 до 19.30 на цэнтральнай плошчы раённага цэнтра. Папярдняя колькасць удзельнікаў — да 500 чалавек.
Як паведаміў Губарэвич, ягоная праграма, у прыватнасці, датычыць тутэйшай праблемы - працы прадпрыемства па вытворчасці ядахімікатаў "Франдэса", дзейнасць якога, як лічыць кандыдат, трэба спыніць да поўнамасштабнай незалежнай экспертызы. Збіраецца кандыдат закрануць і праблему будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі, праблемы медыцыны, адукацыі, сацыяльных гарантый, у тым ліку пенсійнага забеспячэння.
"Я хачу выкарыстаць магчымасць, якую дае перадвыбарчая агітацыйная кампанія, каб абмеркаваць з с жыхарамі рэгіёна тыя праблемы, якія іх хвалююць", — падкрэсліў Юрась.
Плануецца, што, што ў мітінгу прыме удзел давераная асоба кандыдата ў дэпутаты — лідэр аргкамітэта незарэгістраванага да гэтага часу руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.
Нагадаем, што Юрась Губарэвіч раней выбіраўся дэпутатам Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”