viasna on patreon

Буда-Кашалёў: Падчас сустрэчы з кандыдатам – бацькоўскі сход

2008 2008-09-18T09:23:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 верасня ў мястэчку Уварвічы Буда-Кашалёўскага раёна (38-я выбарчая акруга) адбылася сустэча кандыдата ў дэпутаты Кастуся Жукоўскага з выбаршчыкамі. На сустрэчу прыйшло каля 25 жыхароў Уваравіч – мястэчка з амаль 5-тысячным насельніцтвам. Большасць пайшлі на бацькоўскі сход, прызначаны адміністрацыяй школы на той жа час, што і сустрэча з кандыдатам.

Жукоўскі лічыць, што супадзенне даты і часу сустрэчы і бацькоўскага сходу – не выпадковасць:

– Яшчэ ў пятніцу, 12 верасня, мая каманда абыйшла кожны дом, каб запрасіць выбаршчыкаў на сустрэчу ў памяшканне Уваравічскай сярэдняй школы. Але ў панядзелак стала вядома, што адміністрацыя гэтай школы прызначыла агульны бацькоўскі сход менаіта на 16 верасня і даклана на 18 гадзін.

Сустрэча Жукоўскага з выбаршчыкамі праходзіла на першым паверсе школы, а бацькоўскі сход на трэцім. Уваравічскую сярэднюю школу наведвае каля 500 дзяцей.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства