Брэст: Чорна-белы выбарчы канфлікт
Кандыдат ў дэпутаты па Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 2 Зміцер Шыманскі патрабуе перадрукаваць вырабленыя акруговай какмісіяй агульныя плакаты кандыдатаў. Справа ў тым, што на плакатах ягоны партрэт -- чорна-белы, а ў ягонага канкурэнта Ларысы Багдановіч -- каляровы. Адпаведную скаргу Зміцер Шыманскі накіраваў у акруговую камісію, копію — у Цэнтрвыбаркам, а таксама праінфармаваў міссію АБСЕ па назіранні за выбарамі.
У скарзе кандыдат у дэпутаты заявіў, што факт выдання агульнага плаката падобным чынам з'яўляецца парушэннем артыкула 6 Выбарчага кодэкса, якім прадугледжаныя роўныя правы кандыдатаў. Зміцер Шыманскі паведаміў, што сябры акруговай камісіі неаднаразова казалі яму, што плакат будзе чорна-белым, таму ён і перадаў чорна-белы фотаздымак. Усяго надрукавана 39 плакатаў — па колькасці выбарчых участкаў у акрузе.
"Каляровы здымак будзе уплываць на выбаршчыкаў больш станоўча, чым чорна-белы, -- лічыць Шыманскі. -- Не выключана, што гэта магло быць зроблена спецыяльна".
У сваёй скарзе кандыдат таксама звяртае ўвагу на рэдагаванне тэкста ягонай біяграфіі, якое, на яго думку, была зроблена некарэктна.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"