У Салігорску працягваецца ціск на незалежную прэсу
https://spring96.org/be/news/24668
2008
2008-09-15T08:49:26+0300
2008-09-15T08:49:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
14 верасня падчас распаўсюду апошняга нумару незалежнай газэты "Свабодны Салігорск" на цэнтральным рынку гораду быў абсалютна беспадстаўна затрыманы валянцёр газэты маладафронтавец Аднрусь Тычына. Маладзёна затрымлівалі мясцовыя міліцыянты ў грубай форме. Пад час затрыманьня маладафронтаўца закавалі і, ня гледзячы на абурэньне наведнікаў рынку, даставілі ў мясцовы РАУС.
Нагадаем, што два тыдні пад час распаўсюду "Свабоднага Салігорску" былі затрыманыя чацьвёра валянцёраў газэты, пасьля чаго ва ўсіх былі праведзены вобшукі і сканфіскаваны некаторыя рэдакцыйныя матэрыялы і абсталяваньне, паведамляе Салігорск.org.