Лідзія Ярмошына: “Назіральнікі не надзеленыя правам…”
Праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў ЦВК са скаргай на тое, што сакратар акруговай выбарчай камісіі Віцебскай сельскай выбарчай акругі №21 Марына Здольнікава адмовілася 19 жніўня 2008 года прадставіць інфармацыю (прозвішчы, імёны і імёны па бацьку) аб асобах, якія падалі ў камісію дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, і аб акрэдытаваных пры камісіі назіральніках.
Старшыня Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына падтрымала пазіцыю акруговай, і ў лісце праваабаронцу (вых.№01-09/Л-135 ад 26.08.2008) паведаміла: "Назіральнікі не надзеленыя правам азнаямленні з інфармацыяй аб асобах, якія прадставілі ў камісію дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, і аб персанальным складзе акрэдытаваных пры камісіі назіральніках".
Аднак у адпаведнасці з артыкулам 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь падрыхтоўка і правядзенне выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў адбываецца адкрыта і галосна.
Вось ліст Л. Ярмошыной і раскрывае разуменне прынцыпаў адкрытасці і галоснасці Цэнтральнай камісіяй.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"