Сёння місія назіральнікаў АБСЕ пачынае маніторынг выбараў у Беларусі
https://spring96.org/be/news/23887
2008
2008-08-19T12:27:05+0300
2008-08-19T12:27:05+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
З 19 жніўня Бюро па дэмакратычных інстытутах i правах чалавека АБСЕ накіруе сваіх доўгатэрміновых назіральнікаў у розныя рэгіёны краіны.
Яны распачнуць маніторынг выбарчай кампаніі ў Беларусі. Як паведамілі Еўрарадыё ў Офісе БДІПЧ АБСЕ ў Мінску, у склад доўгатэрміновых назіральнікаў увайшлі 40 чалавек з 22 краін.
БДІПЧ АБСЕ: “Місія пачала афіцыйна працаваць 12 жніўня. Сёння пачынаюць працаваць доўгатэрміновыя назіральнікі. Гэта 40 чалавек з 22 краін. Яны ахопяць усе рэгіёны краіны”.
Нагадаем, яшчэ каля 300 назіральнікаў ад АБСЕ прыедуць у Беларусь непасрэдна перад выбарамі і будуць сачыць за ходам галасавання, падлікам бюлетэняў і падвядзеннем вынікаў.