viasna on patreon

Затрыманне за раздачу «Народнай волі»

2008 2008-08-08T18:06:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Брэсце 7 жніўня на пэўны час міліцыя затрымала двух грамадскіх актывістаў, што раздавалі мінакам апошні нумар недзяржаўнай газеты «Народная воля».

Як распавёў службе маніторынгу ГА «БАЖ» адзін з затрыманых Андрэй Шарэнда, ён разам з калегам Юрасём Бакурам распаўсюджваў чарговы нумар «Народнай волі» каля гандлёвага цэнтру «Кірмаш» у цэнтры Брэста.

Да іх некалькі разоў падыходзіў міліцэйскі патруль – міліцыянты назіралі за распаўсюдам выдання і ўзялі адзін асобнік газеты, а праз некаторы час выклікалі патрульны аўтамабіль. Каля 15.00 машына прыехала, і маладых людзей адвезлі ў Ленінскі РАУС для высвятлення асобаў.

Па словах А. Шарэнды, да гэтага часу ўсе асобнікі «Народнай волі» — каля 1000 штук – былі ўжо раздадзеныя.

У міліцыі ў хлопцаў перапісалі пашпартныя дадзеныя і праз 40 хвілін адпусцілі без складання пратаколу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства