Бабруйск: “Знаёмства з людзьмі” ці сустрэчы з выбаршчыкамі?
https://spring96.org/be/news/23452
2008
2008-08-08T15:06:06+0300
2008-08-08T15:06:06+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Глаз, які збіраецца вылучацца па Бабруйскай сельскай акрузе, пачаў “працаваць з электаратам” яшчэ да рэгістрацыі кандыдатам.
У адзін дзень ён праехаўся па школах акругі ў суправаджэнні загадчыцы аддзела адукацыі бабруйскага гарвыканкама Людмілы Савоцінай. Як адзначыла адна з супрацоўніц школы № 21, чыноўнікі патлумачылі свой візіт жаданнем Анатоля Глаза “пазнаёміцца з людзьмі”.
У другі дзень Анатоль Глаз наведаў даволі буйныя прадпрыемствы, што знаходзяцца ў межах Бабруйскай сельскай выбарчай акругі, - такіх, як завод ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў), і кандытарская фабрыка “Чырвоны харчавік”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”