Шклоў: Працягваецца ціск на Рыгора Кастусёва
https://spring96.org/be/news/23354
2008
2008-08-07T08:23:07+0300
2008-08-07T08:23:07+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Кіраўніку Магілёўскай арганізацыі Партыі БНФ, прэтэндэнту на ў дэпутацкі мандат, на парламенцкіх выбарах Рыгору Кастусёву прыйшоў ліст ад начальніка дэпартамэнту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю А.Н. Паборцава. У лісце спадар Паборцаў просіць Рыгора Кастусёва прадаставіць дэкларацыю аб даходах за 2005-2007 гады. Такія ж самыя лісты атрымалі жонка, сын і старэйшая дачка Рыгора Кастусёва.
Лісты з Камітэту дзяржаўнага кантролю палітык звязвае са сваім удзелам у выбарчай кампаніі.