viasna on patreon

У Наваполацку штрафам пакараны сябра Партыі БНФ Аляксей Трубкін за віншаваньні з Днём Волі

2005 2005-04-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня адміністратыўная камісія Наваполацкага гарвыканкаму разгледзела матэрыялы адміністратыўнай справы сябра Партыі БНФ Аляксея Трубкіна. Нагадаем, 25 сакавіка ён прыйшоў у рэктарат Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, каб павіншаваць студэнтаў і супрацоўнікаў з Днём Волі. У яго з сабой былі лісткі-віншаваньні з інфармацыяй пра значэньне гэтага дня для гісторыі і дзяржаўнасьці Беларусі. Рэктар універсітэту Д. Лазоўскі папрасіў маладога чалавека затрымацца, а сам у гэты час выклікаў службу аховы правапарадку (студэнцкі орган) і міліцыю. Супрацоўнікі міліцыі склалі ў адносінах да Аляксея Трубкіна пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні па арт. 172 ч.3 КаАП РБ (распаўсюд друкаваных выданьняў без выходных дадзеных).

На разгляд справы, нягледзячы на тое, што ён насіў адкрыты характар, не былі дапушчаныя прадстаўнікі грамадзкасьці і прэсы – усяго 11 чалавек. Пасьля паўгадзіннага разгляду кіраўнік адміністратыўнай камісіі вынес рашэньне аштрафаваць Аляксея на 102 тысячы рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства