Лунінец: прэтэндэнт у кандыдаты тэрмінова прызваны ў войска
https://spring96.org/be/news/23046
2008
2008-07-29T13:00:40+0300
2008-07-29T13:00:40+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
24 ліпеня камісія Лунінецкай выбарчай акругі №13 зарэгістравала ініцыятыўную групу Віталя Каратыша (Партыя БНФ), вызначанага прэтэндэнтам у кандыдаты па адзінаму спісу ад АДС па Брэсцкай вобласьці.
Аднак у той жа дзень яго позвай выклікалі з ваенкамат, дзе ён праходзіў медыцынскую камісію на прыгоднасьць да службы ў арміі. Ваенкам літаральна ўзяў за руку Віталя і абыйшоў з ім усіх урачоў. Тыя за адзін дзень прызналі 25-гадовага ваенаабавязанага хлопца прыгодным да службы, і ў 9.00 25 ліпеня яго ужо павезьлі служыіць у Асіповічы – у вайсковую частку № 61732.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”