Па справе аб выбуху ў Менску затрымана 5 чалавек
https://spring96.org/be/news/22645
2008
2008-07-10T13:47:29+0300
2008-07-10T13:47:29+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Многія электронныя сродкі масавай інфармацыі працягваюць паведамляць, што “ў рамках расьсьледаваньня справы пра выбух 4 ліпеня ў Менску затрыманыя 4 былыя актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Белы легіён”: Ігар Корсак, Сяржук Чыслаў, Міраслаў Лазоўскі і Віктар Ляшчынскі.”
Насамрэч, па справе аб выбуху ў Менску затрымана 5 чалавек. Актывістка з Менску Тацяна Пікун знаходзіцца ў Ізалятары часовага затрыманьня на Акрэсціна. Па папярэдняй інфармацыі, дзяўчыну затрымалі 7 ліпеня ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе, распачатай па факце выбуху ў Менску 4 ліпеня. Пра гэта паведамілі яе знаёмыя, якіх таксама апытвалі наконт падзеяў той трагічнай ночы.