Лідэру віцебскай гарадзкой арганізацыі БСДП (НГ) Аляксею Гаўруцікаву не працягнулі кантракт за ўдзел у выбарах
https://spring96.org/be/news/2245
2005
2005-03-28T10:00:00+0300
2005-03-28T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
25 сакавіка стала вядома, што лідэру віцебскай гарадзкой
арганізацыі БСДП (НГ) Аляксею Гаўруцікаву, яки працаваў вядучым юрыстам
прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак не працягнулі
кантракт. Дасведчаныя асобы кажуць, што зроблена гэта па непасрэдным
указанні "хозяина" гораду -- Пятра Драздова за ўдзел сп.Гаўруцікава ў выбарах. Дарэчы, не працягнули кантракту і з жонкай Аляксея, якая працавала на гэтым жа прадпрыемстве, і такім чынам пазбавілі сям’ю сродкаў да існавання.