Латышонак і Вапа атрымалі высокія ўзнагароды
https://spring96.org/be/news/21818
2008
2008-05-08T13:45:11+0300
2008-05-08T13:45:11+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Кавалерскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы атрымалі прадстаўнікі Беларускай меншасці ў Польшчы.
Гэта гісторык Алег Латышонак і старшыня Беларускага саюза ў Польшчы Яўген Вапа. 3 траўня на ўрачыстасьці ў Варшаве гэтыя ўзнагароды ім уручыў польскі прэзідэнт Лех Качыньскі.
Беларусы былі адзінай нацыянальнай меншасьцю ў Польшчы, якая мела сваё падпольле і ў 80-я гады мінулага стагодзьдзя ўдзельнічала ў змаганьні за дэмакратыю.