viasna on patreon

У Віцебску затрымалі трох непаўнагадовых актывістак Моладзі БНФ

2008 2008-04-18T12:31:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vit-16_7.jpg
Затрыманні ў Віцебску

Затрыманні ў Віцебску

16 красавіка на галоўнай плошчы Віцебска былі затрыманыя тры актывісткі Моладзі БНФ - Юля Міхайлава, сёстры Хрысьціна і Віка Чыж. Дзяўчат затрымалі супрацоўнікі міліцыі, калі тыя бралі ўдзел у акцыі салідарнасьці, што адбываецца 16 чысла кожнага месяца.

 

Акцыя была арганізаваная Моладзьдзю БНФ, Маладым фронтам і БСДП (Народная грамада). Удзельнікі стаялі шэрагам на плошчы, трымаючы ў руках партрэты палітвязьняў Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча, Андрэя Кіма. Акцыя працягнулася 15 хвілін.

Старшыня гарадзкой Віцебскай арганізацыі Партыі БНФ Уладзіслаў Токараў выказаў спадзяваньне, што затрыманых дзяўчат неўзабаве адпусьцяць: "Яны ўсе непаўнагадовыя, таму іх павінны выпусьціць. Аднак тое, што міліцыянты затрымліваюць непаўнагадовых дзяўчат, выклікае абурэньне".

Дзяўчат трымалі ў пастарунку больш за тры гадзіны. Пасьля затрыманыя былі адпушчаныя. Справы накіраваныў у камісію па справах непаўнагадовых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства