КДБ “капае” пад “Малады фронт”
https://spring96.org/be/news/21462
2008
2008-04-15T09:36:56+0300
2008-04-15T09:36:56+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У панядзелак, 14 красавіка, актывістцы незарэгістраванага “Маладога Фронту” з Гародні Хрысьціне Марчук тэлефанавалі з абласнога адзьдзела КДБ і папрасілі прыйсьці на размову.
- Калі я адмовілася і прыстрашыла паскардзіцца ў міліцыю на тэлефоннае хуліганства, малады чалавек, які размаўляю са мною, паабяцаў прыслаць позву. Я сказала – дасылайце, бяз позвы я нікуды не пайду, - распавядае Хрысьціна. – Пасьля я праверыла па базе дадзеных хатні нумар, зь якога званілі, гэта насамрэч быў адзьдзел КДБ.
Хрысьціна ўпэўнена, што настойлівае запрашэньне прыйсьці на размову зьвязана зь яе актыўнай дзейнасьцю ў Маладым Фронце.
Паводле прэс-службы “Маладога фронту”.