viasna on patreon

Затрыманы Алег Мяцеліца з Белынічаў

2008 2008-03-25T18:26:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па дарозе на Менск на уласнай машыне ўжо другі раз затрыманы бялыніцкі дэмакратычны актывіст Алег Мяцеліца. Ён накіроўваўся разам з дачкой на сьвяткаваньне 90-х угодкаў БНР, аднак на трасе Магілёў-Менск ў Беразіно быў спынены супрацоўнікамі ППС і вымушаны быў каля гадзіны правесьці ў пастарунку. Па словах супрацоўнікаў, ім паступіў загад начальніка Бялыніцскага РАУС, што нібыта па віне актывіста, нейкі аштамабіль зьехаў у кювет. Пасьля разьбіральніцтва і дачы тлумачэньняў, Алега Мяцеліцу адпусьцілі. Аднак на пад'ездзе да Менску каля населенага пункту Лугавая Сладаба, што знаходзіцца на трасе побач з пасёлкам Прывольнае, зноў затрымалі і папрасілі праехаць у раённае аддзяленьне міліцыі. Цяпер яму ўжо тлумачаць, што па зьвестках міліцыянтаў, аўтамабіль значыцца ва ўгоне. Паколькі машына Алега Мяцеліцы не заводзіцца, ён разам з міліцыянтамі працягваюць заставацца на трасе.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства