15 сутак Юрасю Станкевічу за дробнае хуліганства
https://spring96.org/be/news/19917
2008
2008-01-17T15:53:18+0200
2008-01-17T15:53:18+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/38.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Завяршыўся разгляд адміністрацыйнай справы Юрася Станкевіча, які пражывае ў Мар'інай Горцы. Тацяна Паўлючук пакарала актывіста арыштам на 15 сутак па арт. 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства)
За судом назіраюць праваабаронцы, прадстаўнікі прадстаўніцтва АБСЭ і амбасады ЗША ў Беларусі.
Між тым, як паведамляе Радыё “Свабода”, у судзе Цэнтральнага раёна зьнік пры нявысьветленых абставінах актывіст моладзевага руху Мікіта Шуцянкоў. Яго сябры сказалі, што Мікіта хацеў быць сьведкам на судзе Максіма Вянярскага, ён быў разам з усімі ў калідоры і, калі ўсе пайшлі ў судовую залю, раптам убачылі што Мікіта зьнік. Мікіта сказаў сваім паплечнікам, што за ім ужо сачылі, калі ён выйшаў з хаты. Таму яго сябры не выключаюць, што яго таксама зьвінавацяць у нецэнзурнай лаянцы ці ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.