viasna on patreon

Аляксандр Макаеў асуджаны на 15 сутак арышту. У знак пратэста ён аб'явіў галадоўку

2008 2008-01-12T17:52:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд над лідэрам прадпрымальніцкага руху Аляксандрам Макаевым адбыўся сёньня ў Маскоўскім судзе Менску. Яму далі 15 сутак за тое, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся. Ён пасьпеў перадаць жонцы Крысьціне, што на знак пратэсту аб'яўляе галадоўку.

Раніцай Аляксандра Макаева на размову наконт ўмоваў ўтрыманьня асуджаных на Акрэсьціна выклікаў да сябе намесьнік кіраўніка менскай міліцыі Аляксандар Найдзенка. Спадар Макаеў паведаміў, што пасьля кароткай размовы яго гвалтоўна адвезьлі ў міліцыю Маскоўскага раёну, дзе склалі пратакол па арт. 17.1 КаАП - дробнае хуліганства. Адтуль яго адразу даставілі ў суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства