viasna on patreon

Праваахоўныя органы Беларусі шукаюць арганізатараў хакерскай атакі

2008 2008-01-08T10:54:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пошук зламыснікаў, якія правялі хакерскую атаку на інтэрнэт-рэсурсы беларускіх прадпрыемстваў, распачало Міністэрства ўнутраных спраў. Нагадаем, здарэнне адбылося 5 студзеня. У выніку хакерскай атакі пацярпелі дзесяткі тысяч беларусаў і 3,5 тысячы прадпрыемстваў.

Наступствы маглі быць і больш разбуральнымі, калі б не ўмяшальніцтва беларускіх і расійскіх спецыялістаў. Атаку хакераў удалося адбіць праз 4 гадзіны, паведамляе “Наша ніва”.

Беларускія праваахоўнікі заявілі, што ўжо знойдзены адзін з камп’ютараў, з якога магла весціся хакерская атака, адзначае “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства