viasna on patreon

КДБ аднавіла справу гомельскага актывіста А.Цянюты

2007 2007-12-19T15:35:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта Андрусю Цянюце паведамілі ў лісьце з пракуратуры Гомеля. Маладзёвага актывіста падазраюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.

Гэтая справа цягнецца з верасьня. КДБ падазрае некалькіх маладзёвых актывістаў. Ад Андруся Цянуты сьледчыя ў тым ліку патрабавалі прайсьці псыхіятрычную экспэртызу. Паколькі некаторыя з падазроных з’ехалі за мяжу, месяц таму справу прыпынілі.

“Чаму аднавілі справу 14-га сьнежня, невядома. Можа, гэта неяк зьвязана з тым, што ў той дзень з Беларусі з’ехаў расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін? У любым выпадку мы расцэньваем гэта як новы крок да рэпрэсіяў”, -- пракамэнтаваў падзею маладзёвы лідэр Павал Севярынец.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства