На Нямізе амапаўцы затрымалі моладзь, што пратэставала супраць прыезду Пуціна (аднаўляецца)
Cёньня вечарам у Менску на вуліцы Няміга прайшла акцыя пратэсту супраць прыезду Уладзімера Пуціна "За незалежную Беларусь!". Некалькі дзесяткаў актывістаў грамадзянскай кампаніі "Джынс -- за свабоду!", расцягнуўшыся ў ланцуг разгарнулі расцяжку "Пуцін, Go Home!", а таксама еўрапейскія, нацыянальныя і афіцыйныя дзяржаўныя сцягі, скандавалі "Пуцін, Go Home!", "Жыве Беларусь!", "Тут не Расія!".
Шмат людзей спынялася побач з пікетоўшчыкамі і якія пратэстуюць і выяўлялі словы падтрымкі. Праз некаторы час побач спыніўся аўтобус з амапаўцамі, якія рынуліся на моладзь і спрабавалі з прымяненьнем грубай сілы разагнаць іх, але дэманстранты разам паселі на тратуар. Іх волакам цягнулі ў аўтобус, многіх пры гэтым білі. Людзі крычалі амапаўцам: “Што вы робіце? Вы ж беларусы”.
Па папярэдніх дадзеных на Нямізе затрымана прыкладна 15 моладзевых актывістаў. Усіх іх даставілі ў Маскоўскі РАУС Менска, дзе яны зараз і знаходзяцца. Вядома, што сярод затрыманых ёсьць непаўнагадовыя і дзяўчаты. Праваабаронцы спрабуюць высветліць іх прозвішчы.