viasna on patreon

Крымінальная справа супраць сьветлагорскага маладафронтаўца Арсеня Ягорчанка прыпынена

2007 2007-11-27T16:44:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевы актывіст са Сьветлагорску Арсень Ягорчанка атрымаў пастанову за подпісам сьледчага Упраўленьня КДБ па Гомельскай вобласьці Седлярова. Д.В. ад 16 лістапада аб тым, што папярэдняе сьледзтва па крымінальнай справе за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт", па якой ён праходзіць падазраваным, прыпынена па прычыне "немагчымасьці вытворчасьці сьледчых дзеяньняў". 

Нагадаем, што аналагічныя пастановы атрымалі актывісты Кірыл Атаманчык са Жлобіну і Андрусь Цянюта з Гомелю, якія таксама зьяўляліся падазраванымі ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства па арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу РБ. Гомельскае КДБ актывізавала сьледзтва па дадзенай крымінальнай справе ў верасьні гэтага году.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства