Брэсцкі гарвыканкам забараніў антыфашысцкі пікет
https://spring96.org/be/news/1898
2004
2004-11-03T10:00:00+0200
2004-11-03T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
З ініцыятывай правесьці пікет выступілі сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада”. Меркавалася, што акцыя адбудзецца 6 лістапада на стадыёне “Будаўнік” і ейныя ўдзельнікі выкажуць сваё стаўленьне да распаўсюду фашызму ў сучаснай Беларусі й сьвеце. Аднак у гарвыканкаме адмовілі ў правядзеньні пікету, спаслаўшыся на тое, што ў заяўцы не пазначаныя захады, каб забясьпечыць грамадзкі парадак і бясьпеку, мэдычнае абслугоўваньне і ўборку тэрыторыі пасьля масавага мерапрыемства, паведаміла “Радыё Свабода”