На сьметніку ў Барысаве знойдзеныя некалькі дзясяткаў бюлетэняў – усе з галасамі “супраць”
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. У Барысаве знойдзеныя 62 запоўненыя бюлетэня для галасаваньня на рэфэрэндуме. Пра гэта распавёў актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Барысава, былы кандыдат ў дэпутаты па Барысаўскай вясковай акрузе Віктар Гарбачоў. Паводле Гарбачова, адзін зь сябраў ягонай ініцыятыўнай групы знайшоў бюлетэні ў сьметніку каля школы № 24 г.Барысава, дзе знаходзіўся 42-і выбарчы ўчастак. Усе знойдзеныя бюлетэні былі падпісаныя дзьвюма сябрамі выбарчай камісіі, і ва ўсіх іх на пытаньне рэфэрэндуму быў пазначаны адказ “супраць”. Віктар Гарбачоў мяркуе, што гэтыя бюлетэні былы незаконна ўзятыя з выбарчых скрыняў і замененыя іншымі – з адказам “так” на пытаньне рэфэрэндуму. Актывісты АГП рыхтуюць скаргу ў гарадзкую пракуратуру.