Новая крымінальная справа супраць Дашкевіча
https://spring96.org/be/news/18388
2007
2007-09-25T14:46:50+0300
2007-09-25T14:46:50+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Палітвязень Зміцер Дашкевіч паведаміў у пісьме, што следчыя КДБ завялі супраць яго новую крымінальную справу. Цяпер яго вінавацяць паводле арт. 402 — за адмову даваць паказанні.
Зміцер Дашкевіч, адзін з лідэраў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, прыхільнік Руху “За Свабоду”, адбывае ў Шклоўскай турме паўтара года за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яго не раз дапытвалі па крымінальных справах некаторых юнакоў, якіх абвінавачвалі ў прыналежнасці да “Маладога фронту”. Дашкевіч адмаўляецца даваць паказанні супраць сваіх сяброў.