viasna on patreon

Еўрапарламент устаў на абарону гістарычнай Гародні

2007 2007-08-15T14:38:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сувязі з разбурэннем гістарычнай часткі Гародні Камітэт па культуры і адукацыі Еўрапарламента звярнуўся ў ЮНЭСКА з просьбай абараніць гістарычную частку цэнтра каралеўскага горада над Нёманам. У заяве змешчаная просьба аб стварэнні міжнароднай камісіі, якая занялася б назіранням за рэстаўрацыйнымі працамі ў Гародні.

Прадстаўнік Камітэта Тадэвуш Звефка падрыхтаваў таксама спецыяльную заяву, у якой асуджаецца праграма рэканструкцыі забытых будынкаў гістарычнага цэнтра Гародні і заклік да мясцовых улад спыніць такія дзеянні.

Як паведаміў лідэру руху «За свабоду» Аляксандру Мілінкевічу старшыня Камісіі па замежных справах Еўрапейскага парламента Яцэк Сарыюш-Вольскі "шматвяковая культурная спадчына Гародня з`яўляецца агульнай праблемай не толькі беларусаў, але таксама і палякаў, літоўцаў і ўсіх еўрапейцаў, і я спадзяюся, што распачатыя намі крокі дапамогуць спыніць далейшае наўмыснае разбурэнне старажытнага цэнтра Гародні".

Нагадаем, што Аляксандр Мілінкевіч накіраваў лісты ў ЮНЭСКА і шэраг міжнародных арганізацый па захаванні культурнай спадчыны, а таксама да кіраўнікоў урадаў краін ЕЗ і дэпутатаў Еўрапарламента з просьбай не дапусціць знішчэння гістарычнай архітэктурна-археалагічнай спадчыны Гародні. Цяпер на яго просьбу з такім жа заклікам у ЮНЭСКА звярнуўся Камітэт па культуры і адукацыі Еўрапарламента.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства