До 15 жніўня працягнуты тэрмін утрыманьня пад вартай лідэра Агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага
https://spring96.org/be/news/1400
2004
2004-07-12T10:00:00+0300
2004-07-12T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валеры Леванеўскі знаходзіцца пад вартай з 18 траўня, калі прадпрымальніку было прад'яўленае абвінавачаньне ў парушэньне арт.368 ч.2 Крымінальнага Кодэксу – «Публічная абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Паводле гэтага артыкулу прадугледажане пакараньне ў выглядзе штрафа альбо папраўчых прац на тэрмін да 2 гадоў альбо абмежаваньне волі на тэрмін да 3 гадоў альбо пазбаўленьне волі. Абраза прэзідэнта, на думку сьледства, ўтрымлівалася ва ўлётках, якія былі распаўсюджаныя ў Гродна 1 мая падчас акцыі пртэсту прадпрымальнікаў. Тэрмін ўтрыманья пад вартай працягнуты «у інтарэсах сьледства».