18 траўня ў Гаспадарчы суд г. Мінску была пададзеная зыскавая заява аб абароне дзелавой рэпутацыя Партыі БНФ.
Прычынай сталі паклёпніцкія выказваньні вядучага праграмы “В центре внимания” Юрыя Пракопава ў эфіры Беларускага тэлебачаньня, якія прагучалі напярэдадні Чарнобыльскага шляху, 25 красавіка гэтага году. Сутнасць выказваньняў у тым, што старшыня партыі Вінцук Вячорка ў выпадку дасягненьня ўлады спыніць фінансаваньне ўсіх чарнобыльскіх праграмаў. Партыя БНФ праз суд патрабуе абвегнуць гэтыя словы ў эфіры БТ і прызнаць іх не адпавядаючымі рэчаіснасьці. Вінцук Вячорка мае намер ад свайго імя падаць у суд і запатрабаваць ад БТ сумму маральнай кампэнсацыі, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.
З падобнымі патрабаваньнямі сёньня была пададзеная яшчэ адна зыскавая заява ў суд Маларыцкага раёну Берасьцейскай вобласьці супраць начальніка аддзелу інфармацыі Маларыцкага райвыканкаму С.Строка, які заявіў, што ў гады вайны Партыя БНФ спрыяла фашыстам. Інтарэсы Фронту ў гэтых судовых працэсах Сойм Партыі БНФ даручыў прадстаўляць сябрам Партыі Ўладзімеру Лабковічу й Валянціну Стэфановічу.Наступны этап -- прызначэньне судовага паседжаньня і пачатак разьбіральніцтва.